Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 жніўня 2016, 17:31

Урад устанавіў надбаўкі да зарплаты настаўнікам пры аказанні платных паслуг у школе

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены надбаўкі да заработнай платы настаўнікам пры аказанні імі платных адукацыйных паслуг у школе. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 30 жніўня 2016 года нумар 688, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У адпаведнасці з пастановай настаўнікам, якія працуюць на пасадзе педагога дадатковай адукацыі, пры аказанні імі платных адукацыйных паслуг ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўстаноўлены надбаўкі за наяўнасць кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі