Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2016, 11:32

Урад перадасць Прэзідэнту да 1 чэрвеня прапановы па паляпшэнні работы дзяржапарату

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад перадасць Прэзідэнту Беларусі да 1 чэрвеня прапановы па паляпшэнні работы дзяржапарату, паведаміў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер рыхтуюцца комплексныя прапановы. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы да 1 чэрвеня яны будуць яму ўнесены. Думаю, у час Усебеларускага народнага сходу кіраўнік дзяржавы азнаёміць грамадства з падыходамі, звязанымі з глыбокай мадэрнізацыяй функцый урада, з павышэннем яго эфектыўнасці, з павышэннем якасці аказваемых дзяржпаслуг", - сказаў Васіль Мацюшэўскі.

Адказваючы на пытанне дэпутата Валянціны Лявоненка, першы віцэ-прэм'ер растлумачыў: "Не сакрэт, што ідзе даволі сур'ёзная дыскусія аб эфектыўнасці дзейнасці ўрада". Васіль Мацюшэўскі дадаў, што маецца на ўвазе ўрад у шырокім сэнсе: у тым ліку і мясцовыя органы.

Першы віцэ-прэм'ер лічыць, што павінны змяняцца функцыянал і структура ўрада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі