Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2017, 13:38

Умерана марознае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на гэтым тыдні чакаецца ўмерана марознае надвор'е, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"Большую частку тыдня слупкі тэрмометраў будуць паўзці ўніз, і толькі ў чацвер днём павее цяплом. Першую палавіну тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай вільготнай паветранай масе", - расказаў сіноптык.

У аўторак, 17 студзеня, у асобных раёнах краіны пройдзе невялікі снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман, шэрань. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе 4-10 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе 11-13 градусаў марозу, днём прагназуецца мінус 2 - мінус 8.

У сераду, 18 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах Беларусі чакаецца слабы туман, шэрань, на дарогах - галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе ад мінус 8 да мінус 15, пры праясненнях чакаецца да 18 градусаў марозу, днём прагназуецца 4-9 градусаў ніжэй за нуль.

"У ноч на Вадохрышча чакаецца ўмерана марознае надвор'е: ноччу прагназуецца мінус 5-11, па паўднёва-ўсходняй палавіне - 12-16 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе да мінус 18, днём тэмпература складзе ад нуля па паўночным захадзе да мінус 7 па поўдні", - расказаў Дзмітрый Рабаў. Ноччу ў крайніх паўночных раёнах пройдзе невялікі снег. Днём пераважна па паўночнай палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, па паўночным захадзе днём з дажджом), магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Паводле слоў сіноптыка, далей уладу над надвор'ем возьме Атлантыка, і ў Беларусь зноў прыйдзе сагрэтае Гальфстрымам цёплае і вільготнае паветра: тэмпература пачне павышацца, прычым цяплей будзе па поўначы, халадней - па поўдні краіны.

У пятніцу, 20 студзеня, у асобных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), магчымы слабыя туман і галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе 1-8 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях па паўднёвым захадзе будзе да 11 градусаў марозу, днём чакаецца ад мінус 5 да плюс 2.

У суботу, 21 студзеня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе ад нуля да мінус 7, днём будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.

У нядзелю, 22 студзеня, у асобных раёнах Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе 1-8 градусаў марозу, пры праясненнях - да мінус 11. Днём будзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі