Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 ліпеня 2018, 12:26

У парку "Вялікі камень" будзе створаны цэнтр Кітайскай аэракасмічнай карпарацыі навукі і тэхнікі

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стварэнне даследчага цэнтра Кітайскай аэракасмічнай карпарацыі навукі і тэхнікі ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" абмеркавалі намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў і намеснік генеральнага дырэктара карпарацыі Чжан Цзяньхэн. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінэканомікі, паведамляе БЕЛТА.

У ходзе сустрэчы кітайскі бок прэзентаваў напрамкі дзейнасці карпарацыі, агучыў планы па стварэнні даследчага цэнтра і прапрацоўцы новых сумесных прадпрыемстваў у розных сферах. У сваю чаргу беларускі бок расказаў аб правядзенні работы над праектам плана новай індустрыялізацыі эканомікі. Адным з яго ключавых напрамкаў з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва з КНР, якое грунтуецца на ўзаемадзеянні з буйнымі карпарацыямі.

Кітайская аэракасмічная карпарацыя навукі і тэхнікі займаецца даследаваннем, праектаваннем, вытворчасцю, выпрабаваннем і пастаўкай розных тыпаў спадарожнікаў, пілатуемых касмічных апаратаў, лятальных апаратаў для зандзіравання глыбокага космасу, іншых касмічных вырабаў і сістэм стратэгічнай і тактычнай ракетнай зброі. Навукова-даследчая і вытворчая база размешчаны ў Пекіне, Шанхаі, Цяньцзіне, Сіані, Чэнду, Ганконгу, Шэньчжэні.

Пагадненне аб намеры ўступлення карпарацыі ў склад рэзідэнтаў індустрыяльнага парка "Вялікі камень" было падпісана 26 сакавіка 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі