Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2016, 13:20

У Мінску змяняецца работа пасажырскага транспарту з-за асфальтавання вул. Сурганава

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ўнесены змяненні ў работу пасажырскага транспарту 24-25 верасня ў сувязі з асфальтаваннем вул. Сурганава на ўчастку ад пр. Незалежнасці да вул. Акадэмічнай і абмежаваннем руху транспарту, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.

Так, 24 верасня рух тралейбусных маршрутаў нумароў 34, 92 з боку пл. Бангалор арганізуецца па вул. Сурганава, К.Чорнага, Талбухіна, Кедышка, Філімонава, Запарожскай і далей па маршрутах, з боку вул. Радыяльнай - без змяненняў.

25 верасня рух тралейбусных маршрутаў нумароў 34, 92 з боку вул. Радыяльнай арганізуецца па вул. Запарожскай, Філімонава, Кедышка, Талбухіна, К.Чорнага, Сурганава і далей па маршрутах, з боку пл. Бангалор - без змяненняў.

24 і 25 верасня рух тралейбусаў маршруту нумар 35 з боку ДС Серабранка арганізуецца да прыпыначнага пункта "Круглая пл." (па маршруце нумар 35Д), з боку ДС Славінскага - адмяняецца; рух тралейбусаў маршруту нумар 61 з боку ДС Уручча-2 арганізуецца да прыпыначнага пункта "Дом кіно" з разваротам на вул. Талбухіна; работа тралейбуснага маршруту нумар 33 адмяняецца, будзе істотна павялічана колькасць рухомага саставу на тралейбусным маршруце нумар 68.

Арганізуецца работа часовых аўтобусных маршрутаў: нумар 933 "ДС Дражня - пл. Бангалор" з рухам па вул. Радыяльнай, Запарожскай, Сталетава, Акадэмічнай, Сурганава ў абодвух напрамках; нумар 935 "ДС Дражня - Дом кіно" з рухам па вул. Радыяльнай, Запарожскай, Сталетава, Акадэмічнай, Сурганава, К.Чорнага, Талбухіна ў абодвух напрамках з разваротам вакол бульвара.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, прадастаўляецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў нумароў 20С, 59, 933, 935 на ўчастках, што дубліруюцца і закрываюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі