Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лістапада 2015, 12:31

У Мінску са снежня зменіцца рух аўтобусных маршрутаў

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з 1 снежня па будных днях уносяцца змяненні ў расклад руху аўтобусных маршрутаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Так, арганізуецца выкананне дадатковага рэйса аўтобуса нумар 42 адпраўленнем з ДС "Сухарава-5" у 0.42 (праходжанне ст.м. "Каменная горка" ў напрамку разваротнага кальца "Люцынская" ў 0.57).

Будзе выконвацца рэйс аўтобуса нумар 109В адпраўленнем з ДС "Карбышава" ў 8.40, 16.30 (адпаведна ад Паўночных могілак у 9.23 і 17.01). Адначасова адмяняецца выкананне рэйса адпраўленнем з ДС "Карбышава" ў 8.12, ад Паўночных могілак у 8.45.

Арганізуецца выкананне рэйса аўтобуса нумар 162 адпраўленнем з ДС "Карбышава" ў 13.35 замест рэйса адпраўленнем у 13.25 (адпаведна з Цны ў 13.53 замест 13.43).

Таксама арганізуецца выкананне рэйсаў аўтобуснага маршруту нумар 167 адпраўленнем з ДС "Карбышава" ў 8.10, 17.30 замест рэйсаў адпраўленнем у 8.36 і 16.30 (з Навінак у 8.47, 18.09 замест 9.15 і 17.09).

З 5 снежня па выхадных днях на аўтобусным маршруце нумар 99 прадугледжана выкананне рэйса адпраўленнем ад ДС "Уручча-4" у 0.12 замест рэйса адпраўленнем у 0.07.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі