Сцяг Чацвер, 12 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 чэрвеня 2016, 15:05

У Мінску плануюць укараніць рэзідэнтны дазвол на паркоўку ў дварах

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску прапрацоўваюць пытанне афармлення рэзідэнтных дазволаў на паркоўку ў дварах жылых дамоў. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік галоўнага інжынера ўнітарнага прадпрыемства "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі" Аляксандр Ліштван, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэзідэнтны дазвол дзейнічае ў дварах, якія не абсталяваны зачыняльнымі ўстройствамі. Аформіць яго можна за сімвалічную плату жыльцам дома. Гэта дасць магчымасць ім паркавацца каля дома на працягу года бясплатна. Нумарныя знакі аўтамабіляў, якія атрымалі дазвол, унясуць у спецыяльную базу, дзякуючы чаму кантралёры змогуць "бачыць" тых, хто заняў сваё месца", - сказаў Аляксандр Ліштван.

Аўтааматарам, якія збеглі з платнай стаянкі ў суседнія двары, будуць выпісвацца штрафы. Пілотны праект па ўкараненні такой сістэмы паркоўкі ў дварах плануецца рэалізаваць да канца бягучага года ў адным з невялікіх мікрараёнаў Мінска.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі