Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2017, 15:25

У Мінску да канца дня рэзка пагоршыцца надвор'е

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску да канца дня рэзка пагоршыцца надвор'е, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У сувязі з праходжаннем актыўных атмасферных франтоў 20 чэрвеня чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я. Аб'яўлена папярэджанне аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве (аранжавы ўзровень небяспекі).

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, у некаторых раёнах град і моцныя ліўні. Пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, месцамі да 24 м/с. Неспрыяльныя з'явы захаваюцца на працягу ночы 21 чэрвеня.

"У Мінску чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах горада град і моцныя ліўні. Пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Неспрыяльныя з'явы захаваюцца да 23.00. Пры гэтым пахаладае, прагназуюцца дажджы, навальніцы, парывісты вецер", - сказаў Дзмітрый Рабаў.

У сераду ноччу ўсход Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасфернага фронту, днём надвор'е будзе вызначаць больш халаднаватая няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Ноччу па ўсходзе, а днём па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах магчымы навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература ноччу складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ад плюс 18 на поўначы да плюс 26 у паўднёвых раёнах.

У чацвер ноччу ў паўночна-ўсходніх раёнах, днём па поўначы Беларусі, пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ад плюс 16 па поўначы да плюс 24 градусаў па паўднёвым захадзе.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём у некаторых раёнах - моцныя дажджы. Месцамі магчымы навальніцы, днём па поўдні пры навальніцах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература ноччу складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, у паўднёва-заходніх раёнах - да плюс 17. Днём будзе 14-21 градус цяпла, па поўдні паветра прагрэецца да плюс 25.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі