Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2017, 14:53

У Мінпрацы расказалі, у каго ў Беларусі самыя высокія пенсіі

21 верасня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны расказалі, у якіх катэгорый самыя высокія пенсіі. Такая інфармацыя была агучана ў ходзе анлайн-канферэнцыі, якая адбылася на сайтах БЕЛТА і міністэрства.

Ад наведвальніка сайта прыйшло пытанне: "Існуе меркаванне, што самыя высокія пенсіі ў былых дзяржслужачых і ваеннаслужачых. Ці так гэта? І наогул цікава, хто ў Беларусі атрымлівае самую высокую пенсію".

Намеснік міністра Валерый Кавалькоў падкрэсліў, што да кампетэнцыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны адносяцца пытанні пенсійнага забеспячэння грамадзян. "Самыя высокія памеры пенсій у сістэме сацыяльнай абароны атрымліваюць работнікі лётнага і лётна-выпрабавальнага складу грамадзянскай авіяцыі, а таксама асобы, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і іх утрыманцы", - сказаў ён. Што датычыцца пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых, то гэта пытанне адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства абароны, дадаў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, памеры пенсій у рэгіёнах рэспублікі адрозніваюцца. "Гэта абумоўлена, як правіла, узроўнем аплаты працы, які ў сваю чаргу залежыць ад структуры эканомікі ў рэгіёне, - растлумачыў Валерый Кавалькоў. - Найбольш высокія сярэднія паказчыкі пенсій - у Мінску".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі