Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі захваральнасць на ВРІ знаходзіцца на нізкім узроўні

Грамадства 03.01.2018 | 18:54
Фота з архіва
Фота з архіва

3 студзеня Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захваральнасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Беларусі знаходзіцца на нізкім узроўні, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

На гэты час захваральнасць на ВРІ ніжэйшая за паказчык папярэдняга тыдня прыблізна на 28 працэнтаў, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года - ніжэйшая на 36 працэнтаў.

"Вірусаў грыпу не выдзяляецца. У асноўным рэгіструюцца вірусы парагрыпу, адэнавірусы, РС-вірусы, рынавірусы і мікаплазма", - сказала Іна Карабан. У Еўропе сітуацыя таксама дастаткова спакойная. Уздым захваральнасці на ВРІ і грып чакаецца ў канцы студзеня - пачатку лютага.

Паводле слоў галоўнага пазаштатнага пульманолага Міністэрства аховы здароўя Алены Давідоўскай, захваральнасць на інфекцыі ніжніх дыхальных шляхоў, да якіх адносіцца і пнеўманія, знаходзіцца ў рамках звычайнай сезоннай сітуацыі. Паказчык захваральнасці на пнеўманіі прыкладна стабільны на працягу апошніх дзесяці гадоў, адзначаецца толькі некаторае павелічэнне ў перыяд з сярэдзіны зімы да пачатку вясны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў лагер Не рэкамендуецца браць з сабой: мабільны тэлефон, ювелірныя ўпрыгажэнні, дарагое адзенне, скорапсавальныя прадукты харчавання.