Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі ўдасканалены правілы перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам

Грамадства 01.03.2018 | 10:16
Фота з архіва
Фота з архіва

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдасканалены правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 27 лютага 2018 года нумар 159, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

У прыватнасці, дакументам прадугледжана кампенсаванне пасажыру розніцы кошту першапачатковага і новааформленага праязных дакументаў у выпадку змяншэння кошту паездкі. Выключана неабходнасць дадатковай аплаты пры ўмове перавозкі жывёл у кошт нормы ручной паклажы. Пашыраны і ўдакладнены пералік выпадкаў, пры якіх пасажыр пры вяртанні нявыкарыстанага праязнога дакумента (білета) на поезд з нумараванымі месцамі мае права атрымаць у білетнай касе агульны кошт праезду.

Акрамя таго, правілы перавозак дапоўнены нормамі, якія даюць перавозчыку магчымасць у пэўных выпадках рэалізоўваць праязныя дакументы без займання пэўнага месца ў поездзе (праезд стоячы), а таксама ўпаўнаважаным асобам пры выкананні службовых абавязкаў прымяняць тэхнічныя сродкі, якія ажыццяўляюць гука- і відэазапіс.

Змяненні і дапаўненні ўнесены з улікам зваротаў грамадзян і практыкі прымянення правіл перавозак, а таксама ў мэтах прывядзення іх у адпаведнасць з міжнароднымі дагаворамі ў галіне чыгуначнага транспарту.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Насельніцтва Беларусі Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка склала 9 484,3 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам 2018 года скарацілася на 7,5 тыс. У першым квартале ў рэспубліцы нарадзіліся 23 536 дзяцей, што на 1 640 дзяцейменш, чым за той жа перыяд 2017 года.