Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі створаць міжведамасны савет па развіцці маладзёжнай палітыкі

Грамадства 14.09.2018 | 17:34
Фота з архіва
Фота з архіва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаць міжведамасны савет па развіцці дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У савет увойдуць прадстаўнікі дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў. "Савет плануецца стварыць у мэтах аператыўнага вырашэння розных праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у маладзёжным асяроддзі. Гэта значыць, з'явіцца магчымасць за адным круглым сталом абмеркаваць праблему і выпрацаваць сумеснае рашэнне", - сказала Таццяна Сіманоўская.

Акрамя таго, цяпер вядзецца распрацоўка стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі да 2030 года. "Гэта будзе новы дакумент, у якім звядуцца ўсе асноўныя напрамкі маладзёжнай палітыкі. Цяпер фарміруецца рабочая група. У яе ўвойдуць прадстаўнікі моладзі, вопытныя даследчыкі, аналітыкі, спецыялісты розных сфер дзейнасці: эканомікі, сацыяльнай сферы, адукацыі, навукі. Дакумент будзе вызначаць асноўныя задачы на будучае, якія дазволяць маладым людзям у нашай краіне адчуваць усебаковую падтрымку, магчымасць тут атрымліваць адукацыю, ствараць сем'і і працаваць", - сказала на заканчэнне намеснік начальніка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ВУП у Беларусі Валавы ўнутраны прадукт у студзені-жніўні 2018 года склаў Br77,4 млрд (103,7% да аналагічнага перыяду 2017 года).