Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2018, 10:16

У Беларусі створаны рэспубліканскі вучэбна-навукова-вытворчы тэхналагічны кластар

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання і Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт падпісалі дагавор аб стварэнні адзінага рэспубліканскага вучэбна-навукова-вытворчага тэхналагічнага кластара, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БДТУ.

Мэтай стварэння кластара з'яўляецца фарміраванне інавацыйных падыходаў да тэхналагічнай адукацыі і забеспячэнне практычнага выкарыстання гэтых падыходаў пры падрыхтоўцы інжынерных кадраў. Пры гэтым удзельнікі кластара захоўваюць сваю юрыдычную самастойнасць.

Прадугледжваецца шырокі спектр супрацоўніцтва ВНУ ў рамках рэалізацыі акадэмічнай мабільнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове інтэграцыі рэсурсаў устаноў адукацыі, правядзення сумесных мерапрыемстваў па абмене вопытам і вынікамі работ у інавацыйнай, навукова-тэхнічнай і адукацыйнай сферах дзейнасці. Пры гэтым з'явіцца магчымасць выкарыстоўваць матэрыяльна-тэхнічныя і інфармацыйна-адукацыйныя рэсурсы кластара для рэалізацыі і далейшага нарошчвання інавацыйных тэхналогій і рэсурсаў у рамках адукацыйнага працэсу, а таксама рэалізоўваць міжнародныя навукова-даследчыя праекты і гранты па розных крыніцах фінансавання ў галінах, якія маюць узаемны інтарэс. Акрамя таго, будуць праводзіцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў інавацыйнай, навукова-тэхнічнай і адукацыйнай сферах дзейнасці кластара, уключаючы патэнтавую дзейнасць і трансфер тэхналогій, навукова-метадычнае суправаджэнне праектаў і экспертную дзейнасць. Запланавана рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі і дадатковай адукацыі дарослых з прыцягненнем спецыялістаў.

Сумесныя мерапрыемствы ўключаць у сябе сімпозіумы, семінары, канферэнцыі, круглыя сталы, курсы павышэння кваліфікацыі і прафесійнай перападрыхтоўкі, майстар-класы, прафстажыроўкі, рэалізацыю сумесных навукова-даследчых праектаў і сеткавага (модульнага) навучання студэнтаў па адукацыйных праграмах вышэйшай адукацыі.

У якасці першачарговых крокаў супрацоўніцтва будзе сфарміравана рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па стварэнні сумеснай галіновай навукова-вытворчай лабараторыі па палімерных кампазіцыйных матэрыялах. У яе, акрамя ўніверсітэтаў, прапануецца ўключыць ААТ "Гродна-Азот", ААТ "Магілёўхімвалакно" і шэраг іншых прадпрыемстваў хімічнай галіны. У адукацыйнай сферы будуць прыняты меры па распрацоўцы сумесных праграм бакалаўрыяту і магістратуры па аўтаматызацыі, машынах і апаратах, нафтахіміі, біятэхналогіях, інфармацыйных тэхналогіях, дызайне і іншых напрамках. У галіне арганізацыі курсаў павышэння кваліфікацыі па нанаматэрыялах плануецца развіццё супрацоўніцтва з карпарацыяй "Раснана".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі