Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2017, 11:14

У Беларусі распрацоўваецца праграма мер па павышэнні якасці работы Гідрамета

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі распрацоўваецца праграма мер па павышэнні якасці работы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.

"Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача павысіць працэнт апраўдвальнасці прагнозаў надвор'я. Што датычыцца такіх параметраў, як тэмпература, вецер, - тут высокая верагоднасць прагнозу, а навальнічныя, дажджавыя з'явы пакуль не ўдаецца прагназаваць з высокай дакладнасцю. Па даручэнні Прэзідэнта мы распрацоўваем праграму мер, якая ўключае ў сябе інвентарызацыю матэрыяльна-тэхнічнай базы, кадравага патэнцыялу, распрацоўку мерапрыемстваў па навучанні кадраў, планаванне работ, якія дадуць магчымасць выйсці на ўзровень апраўдвальнасці прагнозаў не меншы за 97-98 працэнтаў. Думаю, што калектыў Гідрамета з гэтай задачай справіцца", - сказаў Андрэй Худык.

На рэалізацыю праграмы спатрэбяцца два-тры гады, паколькі неабходна выкананне вялікага аб'ёму работ. "А ў бліжэйшыя месяцы будуць прыняты меры па ўдасканаленні структуры арганізацыі, павышэнні ўзроўню дысцыпліны і адказнасці супрацоўнікаў, што таксама дасць магчымасць павысіць дакладнасць прагнозаў", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі