Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2017, 12:54

У Беларусі павялічана колькасць будуемых з прыцягненнем адрасных субсідый дамоў

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пашыраны пералік будуемых з прыцягненнем адрасных субсідый дамоў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 8 лістапада 2017 года нумар 32, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінбудархітэктуры.

Дакументам пашыраны пералік жылых дамоў, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2017 годзе ажыццяўляюцца з выкарыстаннем крэдытаў, выдаваемых банкамі на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў, частка працэнтаў за карыстанне якімі і (або) асноўны доўг па якіх выплачваецца грамадзянамі за кошт субсідый.

З прыцягненнем адрасных субсідый прадугледжана будаўніцтва 71 жылога шматкватэрнага дома на 5 605 кватэр. Згодна з дакументам, у 2017 годзе ўвядуць у эксплуатацыю 1 475 кватэр, у 2018-м - 4 058. Агульная плошча ўводзімага жылля складае больш за 351 тыс. кв.м (шматкватэрныя дамы - 336,4 тыс. кв.м, індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва - 15,5 тыс. кв.м). Аб'ём крэдытных рэсурсаў, якія выдзяляюцца "Беларусбанкам" і "Белаграпрамбанкам", складзе Br135 млн.

Адрасныя субсідыі могуць прадастаўляцца на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманым грамадзянамі ў любым камерцыйным банку, а шматдзетным і маладым сем'ям і дзецям-сіротам - таксама на пагашэнне часткі асноўнага доўгу па такіх крэдытах. Памер субсідыі на выплату часткі працэнтаў для сем'яў з трыма непаўналетнімі дзецьмі будзе роўны стаўцы рэфінансавання плюс 2 працэнты, з чатырма і больш непаўналетнімі дзецьмі - стаўцы рэфінансавання плюс 3 працэнты, з трыма і больш дзецьмі да 23 гадоў, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, - стаўцы рэфінансавання плюс 2 працэнты. Сем'ям з чатырма і больш дзецьмі асноўны доўг будзе пагашаны на 100 працэнтаў, з трыма сумесна пражываючымі дзецьмі ва ўзросце да 23 гадоў - на 95 працэнтаў, дзецям-сіротам - на 35 працэнтаў, маладым сем'ям пры нараджэнні аднаго і двух дзяцей - 10 працэнтаў і 20 працэнтаў адпаведна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі