Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лістапада 2015, 17:16

У Беларусі на 100 мужчын прыпадае 115 жанчын

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на пачатак 2015 года на 100 мужчын прыпадала 115 жанчын, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Сусветны дзень мужчын адзначаецца ў нашай краіне ў першую суботу лістапада, у бягучым годзе свята прыпадае на 7 лістапада.

Беларусь адносіцца да катэгорыі краін, дзе колькасць мужчынскага насельніцтва меншая за колькасць жаночага. Паводле даных дэмаграфічнай статыстыкі, на пачатак бягучага года мужчын у Рэспубліцы Беларусь было 4 млн 409,3 тыс. чалавек, або 46,5 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва.

Сярэдні ўзрост мужчын на 1 студзеня бягучага года склаў 37,2 года. Прычым у гарадах мужчынскае насельніцтва маладзейшае, чым у сельскай мясцовасці. Так, сярэдні ўзрост гараджан складае 36,1 года, вяскоўцаў - 40,7 года. Сярэдні ўзрост мужчын на 5,2 года менш, чым сярэдні ўзрост жанчын.

Штогод хлопчыкаў нараджаецца больш, чым дзяўчынак. Так, у 2014 годзе нарадзілася 61,3 тыс. хлопчыкаў і 57,2 тыс. дзяўчынак. Такім чынам, на 1000 нованароджаных хлопчыкаў прыпадала 934 дзяўчынкі. Да 30-33 гадоў колькасць мужчын і жанчын становіцца практычна аднолькавай. Найбольшая дыспрапорцыя складваецца ў пажылых узростах: да 65 гадоў мужчын становіцца ў паўтара раза менш, чым жанчын, а да 74 гадоў - у два разы.

Мужчыны ў працаздольным узросце складаюць 66 працэнтаў ад агульнай колькасці мужчын рэспублікі.

У 2014 годзе ў шлюб уступіла 83,9 тыс. мужчын. Мужчыны аддаюць перавагу стварэнню сям'і ва ўзросце 20-24 гады (26,2 працэнта ад агульнай колькасці шлюбаў) і 25-29 гадоў (32,6 працэнта). Пры гэтым упершыню стварылі сем'і 61 тыс. мужчын, з іх 610 мужчын ва ўзросце старэйшым за 50 гадоў. Сярэдні ўзрост жаніха пры ўступленні ў першы шлюб у 2014 годзе склаў 27,4 года, у паўторны шлюб - 40,6 года.

Паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, на пачатак 2015 года кожны трэці мужчына ва ўзросце 16 гадоў і старэйшым ацэньваў стан свайго здароўя як добры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі