Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 мая 2016, 13:09

У Беларусі будзе прапрацавана пытанне аб увядзенні абавязковага бацькаўскага водпуску

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будзе прапрацавана пытанне аб мэтазгоднасці ўвядзення абавязковага бацькаўскага водпуску, паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падпраграмай "Сям'я і дзяцінства" Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады прадугледжана ў 2016-2017 гадах прапрацаваць пытанне аб мэтазгоднасці ўстанаўлення абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькаў пры нараджэнні дзіцяці.

Паводле слоў Марыны Арцёменка, у водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў у 2015 годзе знаходзіліся 3 тыс. 97 мужчын (бацькаў і дзядуль). Усяго ж у водпуску па доглядзе дзіцяці ў мінулым годзе было 302 тыс. 360 чалавек. "Атрымліваецца, толькі 1 працэнт мужчын карыстаецца прадастаўленай заканадаўствам магчымасцю водпуску па доглядзе дзіцяці, - сказала прадстаўнік Мінпрацы і сацабароны. - У грамадстве недаацэньваецца ўдзел мужчын у выхаванні дзяцей, недаацэньваецца і самімі мужчынамі".

Спецыяліст дадала, што ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пачалі паступаць запыты ад дэпутатаў наконт увядзення абавязковага бацькаўскага водпуску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі