Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі актуалізуюць работу па прыцягненні замежных абітурыентаў для навучання ў ВНУ - Карпенка

Грамадства 29.01.2018 | 15:55
Фота з архіва
Фота з архіва

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі актуалізуюць работу па прыцягненні замежных абітурыентаў для навучання ў ВНУ, паведаміў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Ігара Карпенкі, адным з важнейшых напрамкаў работы ў 2018 годзе стане нарошчванне патэнцыялу для развіцця экспарту адукацыйных паслуг. "Мы распрацавалі канцэпцыю развіцця экспарту ў сістэме адукацыі, у якой даволі падрабязна апісваем механізмы, як гэта зрабіць. Павінна пашырыцца колькасць навучальных праграм на англійскай мове, што створыць дадатковыя магчымасці для прыцягнення іншаземцаў у краіну для навучання", - сказаў міністр.

"Нам неабходна прадумаць структуру прыцягнення абітурыентаў з-за мяжы. У нас сёння няма нейкага адзінага цэнтра, які аказваў бы садзейнічанне вышэйшым навучальным установам. Патрэбна агульная каардынацыя", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Неабходна прапаноўваць новыя адукацыйныя прадукты, якія запатрабаваны на міжнародным рынку, упэўнены Ігар Карпенка. З індыйскім бокам плануецца рэалізаваць праект па стварэнні пад ключ рэсурснага цэнтра. У лютым адбудзецца візіт міністра адукацыі індыйскай рэспублікі.

Што датычыцца іншых напрамкаў работы, то прадоўжыцца ўмацаванне выхаваўчага патэнцыялу сістэмы адукацыі. У 2017 годзе прайшоў вялікі рэспубліканскі семінар па арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў сістэме адукацыі, рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Былі намечаны шляхі рэалізацыі канцэпцыі бесперапыннага выхавання моладзі.

Прадоўжыцца работа над абнаўленнем і павышэннем якасці зместу адукацыі. У ходзе рэспубліканскага педсавета гэта тэма атрымала шырокае абмеркаванне з прафесіяналамі, педагогамі, грамадскасцю. "У нас ёсць дарожная карта, у адпаведнасці з якой мы будзем рухацца ў гэтым напрамку. Стаіць задача складаная, але яна выканальная", - адзначыў міністр.

Акрамя таго, да 1 верасня 2019 года пастаўлена задача завяршыць абнаўленне ўсёй лінейкі падручнікаў для агульнай сярэдняй адукацыі. Але работа ў гэтым напрамку не будзе завершана. З'яўляюцца новыя веды, само жыццё дыктуе карэктывы. Змест адукацыі павінен адпавядаць сучасным патрэбнасцям чалавека, грамадства і дзяржавы. У сувязі з гэтым будзе прадоўжаны маніторынг навучальных праграм, планаў, падручнікаў, пры неабходнасці будуць уносіцца адпаведныя карэктывы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Новы дызайн беларускіх банкнотаў Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб правядзенні мадыфікацыі банкнотаў, што знаходзяцца ў абарачэнні, пры захаванні асноўных выяў на правым і адваротным баках, а таксама іх колернай гамы і памеру.