Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2017, 17:30

У Беларусі адкрыта 40307 дэпазітных рахункаў на сямейны капітал

14 жніўня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі на 1 жніўня адкрыта 40307 дэпазітных рахункаў на сямейны капітал на агульную суму больш як $403 млн. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праграма сямейнага капіталу рэалізуецца па дзяржпраграме "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека".

"Інвестыцыі дзяржавы ў падтрымку шматдзетных сем'яў даюць пазітыўныя дэмаграфічныя рэзультаты: у 2016 годзе трэцімі і наступнымі ў сем'ях нарадзілася больш як 22 тыс. дзяцей (у 2014-м - 17,3 тыс.)", - сказала Марына Арцёменка. На 1 ліпеня на ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва знаходзілася 91 тыс. 741 шматдзетная сям'я. У Беларусі сістэмай дзяржаўных дапамог ахоплена 553,1 тыс. дзяцей - амаль кожнае трэцяе дзіця ў краіне.

Паводле слоў прадстаўніка міністэрства, у Беларусі дзейнічае стабільная прававая і сацыяльна-эканамічная сістэма па падтрымцы сем'яў пры нараджэнні і выхаванні дзяцей. У яе ўваходзяць меры па падтрыманні даходаў сем'яў; аказанні фінансавай дапамогі пры будаўніцтве жылля; меры па развіцці сеткі ўстаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя і забеспячэнні шырокага доступу да іх сем'яў з дзецьмі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі