Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2016, 09:54

У Беларусі абмежавана купанне ў вадаёмах 44 зон адпачынку

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абмежавана купанне ў вадаёмах 44 зон адпачынку. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Купанне дзяцей і дарослых абмежавана ў 32 зонах адпачынку. У Брэсцкай вобласці гэта датычыцца сажалкі Боханава ў Лунінцы, возера Мотальскае ў Іванаўскім раёне, гарадскога пляжа на рацэ Мухавец у Жабінцы, возера ў вёсцы Хмелева ў Жабінкаўскім раёне. У Гомельскай вобласці размова ідзе аб рацэ Прыпяць да рэчышча Мерлявіцы ў Мазыры, у Гродзенскай вобласці - аб сажалцы па праспекце Незалежнасці ў Слоніме і зоне адпачынку "Возера Юбілейнае" ў Гродне, а ў Віцебскай - аб зонах адпачынку на Дняпры па вуліцы Праваберагавой у Дуброўне, па вуліцы Караткевіча і па вуліцы Сямёнава ў Оршы, зоне адпачынку на Дняпры ДУА "Аздараўленчы лагер Лугаўцы".

У Мінскай вобласці ў спіс трапілі пляж на рацэ Случ Слуцкага раёна, вадасховішча Руднянскае ў вёсцы Рудня Слуцкага раёна, пляж на вадасховішчы Салігорскае ў Салігорску, пляж у Любані, месцы купання ў вёсцы Саска Ліпка, вёсцы Наруцэвічы Нясвіжскага раёна, а таксама сажалка нумар 2 у Капылі і сажалка ГСАК "Лагойск" у Лагойскім раёне. У Мінску гэта пляжы нумары 2, 5, 6, 7, 8 вадасховішча "Дразды", пляжы нумары 2, 3, 4, 8, 9 Заслаўскага вадасховішча, пляжы нумары 1, 2, 3, 4, 5 Цнянскага вадасховішча. У Магілёўскай вобласці абмежаванні датычацца Грабянёўскага возера, гарадскога пляжа на Дняпры ў Магілёве, пляжаў на Дняпры ў вёсцы Палыкавічы і на Вільчыцкім вадасховішчы ў Магілёўскім раёне, пляжа санаторыя "Шыннік" ААТ "Белшына", пляжа ДУП "Санаторый імя У.І.Леніна", гарадскіх пляжаў нумары 1, 2 у Бабруйску, пляжа на рацэ Жадунька ў гарадскім пасёлку Хоцімск, гарадскога пляжа на Дняпры ў Шклове.

Купанне дзяцей абмежавана ў 12 зонах адпачынку. У Брэсцай вобласці гэта цэнтральны пляж возера Олтушскае ў аграгарадку Олтуш, возера Лукаўскае ў аграгарадку Лукава і вадаём у гарадскім парку Маларыты. У Гомельскай вобласці абмежаванні датычацца пляжа "Каскад 2" у Гомелі, пляжа на Прыпяці ў Нароўлі, гарадскога пляжа (заліў) на Дняпры ў Рэчыцы. У спіс таксама трапіла Гродзенская вобласць: гэта пляж у гарадскім пасёлку Зэльва, пляж аздараўленчага лагера "Блакітная Хваля" ў Зэльвенскім раёне, сажалка па вуліцы Баграціёна ў Слоніме. У Мінскай вобласці размова ідзе аб вадаёме пасёлка Беразінскае Маладзечанскага раёна, пляжах нумары 5, 6 вадасховішча "Вяча" ў Мінскім раёне, вадаёме ў вёсцы Саковічы Салігорскага раёна.

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы за мінулы тыдзень абследавалі 399 зон рэкрэацыі. На 23 з іх устаноўлены парушэнні санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў. Яны датычыліся абсталявання і ўтрымання грамадскіх туалетаў, стаянак аўтатранспарту, кабінак для пераапранання (раздзявалак), кантэйнерных пляцовак і кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў і інш.

На вінаватых службовых асоб складзена 5 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні, выдадзена 16 рэкамендацый па ўстараненні выяўленых недахопаў, накіравана 18 пісьмаў у мясцовыя органы выканаўчай улады, 22 - у ведамствы. Праведзены лабараторныя даследаванні 801 пробы вады, 91 з іх не адпавядала ўстаноўленым гігіенічным нарматывам (62 - па мікрабіялагічных паказчыках, 29 - па санітарна-хімічных).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі