Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 сакавіка 2017, 19:55

У Беларусі 1,5 працэнта вакансій - з зарплатай звыш Br1065

2 сакавіка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі 1,5 працэнта вакансій - з узроўнем заработнай платы звыш Br1065 у месяц, а ў Мінску такіх вакансій 2,9 працэнта ад агульнай колькасці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Зыходзячы са звестак наймальнікаў, у рэспубліцы на пачатак сакавіка бягучага года ўдзельная вага свабодных рабочых месц з зарплатай ад Br966 да Br1065 складала 0,8 працэнта, з зарплатай ад Br866 да Br965 - 1,3 працэнта. Доля вакансій з зарплатай ад Br766 да Br865 была 3 працэнты, ад Br666 да Br765 - 3,8 працэнта, ад Br566 да Br665 - 7,6 працэнта, ад Br466 да Br565 - 15 працэнтаў, ад Br366 да Br465 - 20 працэнтаў, ад Br266 да Br365 - 28,6 працэнта. У міністэрстве канстатавалі, што ў параўнанні з пачаткам студзеня бягучага года структура вакансій па ўзроўні прапануемай заработнай платы некалькі палепшылася.

Прапануюцца і магчымасці прыработку для сумяшчальнікаў і тых, хто хоча працаваць няпоўны рабочы дзень. Такіх вакансій налічвалася на пачатак сакавіка 18,5 працэнта ад агульнай колькасці свабодных рабочых месц - з аплатай працы да Br265 (ніжэй за мінімальную заработную плату, устаноўленую Саветам Міністраў з 1 студзеня 2017 года).

Усяго ў агульнарэспубліканскім банку вакансій змешчана звыш 41,7 тыс. свабодных рабочых месц.

На інфармацыйным партале дзяржслужбы занятасці ёсць вакансіі з даволі высокай заработнай платай. Так, ЗТАА ў Мінску шукае дырэктара і прапануе кандыдату на гэту пасаду зарплату Br7465 у месяц. Некалькі дзён таму з'явілася вакансія намесніка дырэктара ТАА ў сталіцы - прэтэндэнт можа разлічваць на зарплату Br6328. Авіякампанія зацікаўлена ў прыёме на работу камандзіра (пілота, лётчыка) паветранага судна з узроўнем аплаты Br6000. Камерцыйнай лагістычнай кампаніі ў Смалявіцкім раёне патрэбны гендырэктар - прапануецца зарплата Br5000.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі