Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лютага 2017, 15:55

Турбізнес расказаў, як у Беларусі могуць адпачыць VIP-турысты

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ёсць магчымасці для прыёму VIP-турыстаў. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам старшыня савета Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Беларусі Піліп Гулы ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Комплекс luxury турызму ў нас ёсць, прычым добрага ўзроўню. У гасцініцах ёсць шыкарныя нумары, прапануюцца экскурсіі на верталётах, арганізацыі свят для дзяцей па індывідуальным сцэнарыі. Таму на сайтах некаторых кампаній ёсць поўны асартымент luxury прадукту ў залежнасці ад сезона", - адзначыў Піліп Гулы.

На яго думку, з ростам патоку турыстаў будуць павялічвацца і інвестыцыі ў інфраструктуру для прыёму гасцей. "На Браслаўскіх азёрах, на Прыпяці даўно пара мець чатырох- або пяцізоркавы комплекс, куды б ездзілі заможныя мінчане і госці краіны", - лічыць ён.

Што датычыцца інтарэсу турыстаў да беларускіх казіно, то Піліп Гулы лічыць, што ігральныя ўстановы краіны заўсёды былі прывабнымі для іншаземцаў. У той жа час беларускія казіно ў асноўным арыентаваны на кліентаў з СНД - Расіі, Казахстана, Узбекістана. На думку эксперта, ігральным установам для прыцягнення большай колькасці кліентаў трэба кааперавацца з турбізнесам і гасцінініцамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі