Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2018, 16:28

Цёплае летняе надвор'е ўсталюецца ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае летняе надвор'е ўсталюецца ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У бліжэйшыя выхадныя ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць скандынаўскі антыцыклон, які ідзе на цэнтральныя раёны Расіі. Антыцыклон сфарміраваны ў халаднаватым паветры, таму ў паўночна-ўсходніх раёнах нашай краіны ўначы будзе свежа, але ўдзень пры невялікай воблачнасці паветра прагрэецца. А ў пачатку наступнага тыдня ўсталюецца па-летняму цёплае надвор'е", - расказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 25 мая, тэрыторыя Беларусі апынецца на перыферыі антыцыклону, толькі па паўднёвым захадзе краіны захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Уначы месцамі, удзень па паўднёва-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ў Беларусі ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, у другой плавіне дня дасягне 20-26 градусаў цяпла.

У суботу, 26 мая, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах па крайнім паўднёвым захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі па краіне магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 па паўночным усходзе да плюс 15 па паўднёвым захадзе краіны, удзень будзе 19-26 градусаў цяпла.

У нядзелю, 27 мая, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 5 па паўночным усходзе да плюс 13 па паўднёвым захадзе краіны, удзень будзе 20-26 градусаў цяпла.

У панядзелак і аўторак, 28-29 мая, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць антыцыклон. Чакаецца малавоблачнае, без ападкаў надвор'е. Тэмпература паветра па краіне ў начны час панізіцца да 7-14 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 22-28 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі