Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 мая 2017, 19:07

Тавары са скідкамі можна будзе набыць 20-21 мая на стокавым кірмашы ў Мінску

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяты спецыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў пройдзе 20-21 мая ў Мінску ў раёне Палаца спорту, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

У пашыранай распрадажы тавараў прымуць удзел вытворцы з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Са скідкамі будуць прадавацца швейныя і трыкатажныя вырабы, галантарэйныя тавары, коўдры, пледы, абутак для ўсёй сям'і. Прадпрыемствы прапануюць не толькі тавары з калекцый, што не былі рэалізаваны ў сезон, але і актуальныя мадэлі па зніжаных цэнах.

Адначасова на кірмашы можна будзе купіць таксама агародніну, прадукцыю грамадскага харчавання, сажалкавую рыбу і прадукцыю яе перапрацоўкі.

Гандлёвыя рады будуць працаваць з 10.00 да 17.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі