Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2016, 16:33

Стаўкі падатку за валоданне сабакамі ў Мінску зніжаны

16 лістапада, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Стаўкі падатку за валоданне сабакамі ў Мінску зніжаны з 1 студзеня 2017 года. Такое рашэнне прынята сёння на чарговай сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Змяненні і дапаўненні ўнесены ў рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 24 лістапада 2010 года нумар 60 "Аб устанаўленні і ўвядзенні ў дзеянне падатку за валоданне сабакамі". Дакумент устанаўлівае стаўкі падатку ў залежнасці ад вышыні сабак у карку. Зыходзячы з дзеючага памеру базавай велічыні Br21, стаўкі падатку складаюць ад Br4,2 да Br12,6 у месяц, для парод, уключаных у пералік патэнцыяльна небяспечных, - Br15,75 (0,75 БВ).

Як паведаміў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінгарвыканкама Аляксей Афанасьеў, цяпер стаўка падатку ўстаноўлена ў памеры 0,3 БВ (для сабак патэнцыяльна небяспечных парод - 1 БВ), або Br6,9 і Br23 у квартал з улікам плануемага з 2017 года павелічэння базавай велічыні.

"Рашэнне дасць магчымасць знізіць падатковую нагрузку на ўладальнікаў сабак у сярэднім на 67 працэнтаў. Паступленні ў бюджэт Мінска па гэтай крыніцы зменшацца на суму амаль Br300 тыс. Цяпер у год у Мінску з гаспадароў хатніх гадаванцаў збіраецца амаль Br450 тыс.", - адзначыў Аляксей Афанасьеў.

Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2016 года нумар 432-З уносіць змяненні ў Падатковы кодэкс, у адпаведнасці з якімі стаўкі падатку за валоданне сабакамі зменшаны да 0,3 БВ за квартал (сабакамі патэнцыяльна небяспечных парод - да 1,5 БВ). Мясцовым Саветам дэпутатаў прадастаўлена права змяншаць стаўкі падатку, але не больш як у 2 разы.

Змяненні ўступяць у сілу з 1 студзеня 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі