Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 красавіка 2024, 11:56

Старшы навуковы супрацоўнік НАН: УНС - дзейсны механізм на выклікі і пагрозы нацбяспецы Беларусі

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход з'яўляецца дзейсным механізмам на рэальныя і патэнцыяльныя выклікі і пагрозы нацыянальнай бяспецы Беларусі, які трансфармуюцца. Такое меркаванне выказаў старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра паліталогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Аляксандр Маркевіч, паведамляе БЕЛТА.

"Усебеларускі народны сход з'яўляецца дзейсным механізмам на рэальныя і патэнцыяльныя выклікі і пагрозы нацыянальнай бяспецы Беларусі, якія трансфармуюцца. Складаныя агульнасусветныя глабальныя працэсы садзейнічалі фарміраванню ў нашай краіне грамадскага запыту на "моцную дзяржаву" як гаранта захавання міру, бяспекі і эвалюцыйнага шляху развіцця на беларускай зямлі", - адзначыў Аляксандр Маркевіч.

Паводле яго слоў, наданне канстытуцыйнага статусу і павышэнне ролі ў палітычнай сістэме Усебеларускага народнага сходу, як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду, адкрывае новыя магчымасці для ўмацавання і практычнай рэалізацыі сапраўднага народаўладдзя.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі