Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2017, 17:49

Сярэдняя зарплата за жнівень узрасла на 2 працэнты - Белстат

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый Беларусі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені-жніўні бягучага года склала Br784,5. Сярэдняя зарплата ў жніўні дасягнула Br844,4 - на Br16,9, або на 2 працэнты больш, чым у ліпені 2017 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў студзені-жніўні бягучага года склала Br592,5. У жніўні сярэдняя зарплата бюджэтнікаў складала Br599,9, што на Br11,5, або на 1,9 працэнта менш, чым у ліпені 2017 года.

Рэальная заработная плата ў бюджэтных арганізацыях у студзені-жніўні бягучага года ў параўнанні з адпаведным мінулагоднім перыядам павялічылася на 0,3 працэнта, у жніўні ў параўнанні з ліпенем 2017 года зменшылася на 1,1 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі