Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 жніўня 2016, 14:32

Сярэдняя зарплата бюджэтнікаў за ліпень знізілася на 2,1 працэнта да Br571,9

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бюджэтных арганізацыях Беларусі намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў студзені-ліпені 2016 года склала Br554,8. У ліпені гэты паказчык складаў Br571,9, што на Br12, або на 2,1 працэнта менш, чым у чэрвені бягучага года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Паводле аператыўных статыстычных даных, рэальная заработная плата ў бюджэтных арганізацыях рэспублікі ў студзені-ліпені бягучага года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2015 года зменшылася на 5,6 працэнта, у ліпені ў параўнанні з чэрвенем гэтага года - на 2,5 працэнта.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый рэспублікі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені-ліпені склала Br706. Сярэдняя зарплата ў ліпені бягучага года складала Br745,8 - на Br7,1, або на 1 працэнт больш, чым у чэрвені 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі