Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лютага 2016, 13:23

Сістэму электроннай чаргі ў 2016 годзе ўкарэняць у 40 установах аховы здароўя Мінска

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма электроннай чаргі з'явіцца ў 2016 годзе ў 40 сталічных установах аховы здароўя, паведаміў журналістам старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Ва ўстановах аховы здароўя горада ўстаноўлена каля 50 камплектаў сістэмы электроннай чаргі. У бягучым годзе плануем закупіць прыкладна яшчэ 150. Сістэма з'явіцца ў 40 установах", - сказаў Ігар Юркевіч.

Прыём наведвальнікаў з дапамогай электроннай чаргі вядзецца ў рэгістратурах, працэдурных кабінетах, траўмапунктах. Як паказвае практыка, сістэма дысцыплінуе і медыцынскіх работнікаў, і пацыентаў. Сёння ў Мінску разглядаецца магчымасць запісу ў электронную чаргу з дома.

Чатыры сталічныя паліклінікі ўжо рэалізуюць электронныя рэцэпты, у першым паўгоддзі 2016-га года да іх далучацца яшчэ 7. Базавую сістэму падрыхтоўкі для стварэння амбулаторнай электроннай карткі, паводле слоў Ігара Юркевіча, завершаць у горадзе да канца бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі