Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2017, 09:58

Шуневіч уручыў медалі ўзорным праваахоўнікам

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медалямі "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку" і "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый" узнагароджаны 45 праваахоўнікаў, якія ўзорна выконваюць службовыя абавязкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МУС Беларусі.

Урачыстае ўзнагароджанне адбылося сёння ў зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаныя ўзнагароды ўручыў міністр замежных спраў Ігар Шуневіч.

Міністр падкрэсліў, што сёння ў Беларусі няма нічога больш каштоўнага, чым мір і спакой, парадак і стабільнасць, і ўсё гэта ў належнай меры забяспечваюць работнікі міліцыі.

Дзяржаўных узнагарод удастоены кіраўнікі і супрацоўнікі цэнтральнага апарату МУС, а таксама тэрытарыяльных падраздзяленняў. У прыватнасці, медаль "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый" атрымалі два оперупаўнаважаныя Жлобінскага РАУС - капітан міліцыі Аляксандр Турскі і старшы лейтэнант міліцыі Віктар Куцюн, якія выратавалі на пажары дваіх жыхароў вёскі Мормаль у навагоднюю ноч 2015 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі