Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2017, 11:07

Шуневіч пракаменціраваў сітуацыю ў Крычаўскім РАУС

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пракаменціраваў БЕЛТА сітуацыю ў Крычаўскім РАУС.

"Міністэрствам унутраных спраў Беларусі завершана службовая праверка. У выніку намі ўстаноўлена парушэнне дысцыпліны і ведамасных нарматыўных актаў як з боку кіраўніка раённага аддзела, так і з боку скаржніка, які з'яўляецца фігурантам гэтай праверкі, - праінфармаваў міністр. - У выніку абодва прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці".

Акрамя таго, назначана яшчэ адна службовая праверка па факце распаўсюджвання інфармацыі ў СМІ з парушэннямі патрабаванняў унутраных нарматыўна-прававых актаў МУС.

З улікам наяўнасці ў скаржніка дзеючага дысцыплінарнага спагнання, ён можа быць звольнены з органаў унутраных спраў за дыскрэдытацыю міліцыі, калі па выніках праверкі будзе даказана яго віна.

"Сама сітуацыя ўзята на кантроль, матэрыялы першай праверкі вылучаны ў асобнае вядзенне і накіраваны ў падраздзяленне Следчага камітэта для дачы прававой ацэнкі", - адзначыў Ігар Шуневіч.

Паводле яго слоў, агульны маральна-псіхалагічны клімат у Крычаўскім РАУС даволі спакойны, ураўнаважаны і рабочы. "Сітуацыя лакалізавана", - рэзюмаваў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі