Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 чэрвеня 2016, 19:57

Штатная колькасць суддзяў зменіцца ў Беларусі з 1 верасня

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штатная колькасць у сістэме судоў зменіцца з 1 верасня ў Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам ад 7 чэрвеня 2016 года нумар 195, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі.

Згодна з дакументам у эканамічных судах Гомельскай і Мінскай абласцей стане на два суддзі больш, у Мінску - на чатыры. У Магілёўскай вобласці будзе на аднаго суддзю менш.

Змяненні закранулі таксама раённыя суды ўсіх абласцей, за выключэннем Брэсцкай. "Так, на аднаго зменшыцца колькасць суддзяў у раённых судах Докшыцкага, Сенненскага, Калінкавіцкага, Хойніцкага, Іўеўскага, Клецкага, Касцюковіцкага, Барысаўскага, Вілейскага і Клімавіцкага раёнаў, а таксама суда Ленінскага раёна Гродна. Штат суддзяў судоў Навабеліцкага раёна Гомеля і Кастрычніцкага раёна Гродна папоўніцца адным суддзёй, а суда Мінскага раёна - двумя", - дадалі ў цэнтры прававой інфармацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі