Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Шорац усклаў вянок да Магілы Невядомага салдата ў Маскве

Грамадства 10.10.2017 | 12:43

10 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старшыня Мінскага гарвыканкама Андрэй Шорац сёння ў Маскве ад імя ўсіх мінчан усклаў вянок да Магілы Невядомага салдата ля Крамлёўскай сцяны. Гэта цырымонія прымеркавана да Дзён Мінска ў расійскай сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цырымоніі прынялі ўдзел прыбыўшыя ў Маскву члены мінскай дэлегацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, беларускія дыпламаты. Маскоўскую дэлегацыю на цырымоніі ўзначаліў міністр урада Масквы, кіраўнік дэпартамента знешнеэканамічных і міжнародных сувязей Сяргей Чаромін.

Удзельнікі цырымоніі ўсклалі таксама кветкі да памятных знакаў "Горад-герой Мінск" і "Брэсцкая крэпасць - герой" на Алеі гарадоў-герояў у Аляксандраўскім садзе.

"Гэта вельмі сімвалічна пачынаць візіт у Маскву з такога месца, з цырымоніі ўскладання вянка", - сказаў Андрэй Шорац, размаўляючы з журналістамі. Ён паведаміў, што ў Маскву з беларускай сталіцы прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя: бізнесмены, работнікі адукацыі, аховы здароўя і іншых сфер. "Спадзяюся, што пасля Дзён Мінска ў Маскве нашы сувязі стануць яшчэ мацнейшымі", - падкрэсліў старшыня Мінгарвыканкама.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.