Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 красавіка 2017, 18:03

Школьныя навучальныя праграмы плануецца абнавіць да 1 верасня

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Школьныя навучальныя праграмы ў Беларусі плануецца абнавіць да 1 верасня. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка сёння на нарадзе аб павышэнні якасці навучальных праграм і навучальных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр звярнуў увагу, што работа над праграмамі і падручнікамі - сістэмны працэс. "Цяпер мы стараемся паскорыць гэты працэс, вызначаем, якія дадатковыя рэсурсы - арганізацыйныя, фінансавыя, навукова-педагагічныя - трэба падключыць, каб зрабіць гэту работу больш інтэнсіўнай і эфектыўнай", - сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, разам з праграмамі адкарэкціраваны будуць і школьныя падручнікі. "Падручнікі не павінны быць перагружаны, але разам з тым і не павінны быць празмерна спрошчаны, - лічыць міністр. - Усё ж такі веды развіваюцца, з'яўляецца шмат новай інфармацыі, трэба правільна выбраць неабходнае".

Разам з тым Ігар Карпенка адзначыў важную ролю настаўніка і яго ўменне карыстацца матэрыяламі, прапісанымі ў праграмах і падручніках. "Гэта пытанне падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Мы сёння выбудавалі ланцужок дзеянняў, які дае магчымасць прыходзіць у сістэму педагагічнай адукацыі матываванай моладзі. Гэтаму садзейнічаюць пэўныя навацыі пры паступленні ў педагагічныя ВНУ. Такая сістэма дасць магчымасць нам выйсці на новы метадычны ўзровень выкладання ў агульнай сярэдняй школе", - упэўнены міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі