Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 чэрвеня 2018, 18:16

Схема зялёных зон Мінска вынесена на грамадскае абмеркаванне

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадскае абмеркаванне экалагічнага даклада па ацэнцы схемы азялененых тэрыторый агульнага карыстання Мінска пройдзе з 26 чэрвеня па 25 ліпеня. Інфармацыя размешчана на сайце камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент распрацаваны УП "Мінскграда", азнаёміцца з ім можна на сайтах раённых адміністрацый і ў саміх адміністрацыях. Схемы падрыхтаваны для кожнага адміністрацыйнага раёна горада, у іх абазначаны межы сквераў, паркаў, бульвараў.

Праект прадугледжвае стварэнне базы даных азялененых тэрыторый для рэгулявання горадабудаўнічай дзейнасці. Разліковы тэрмін рэалізацыі схемы складае пяць гадоў.

Выказаць заўвагі і прапановы можна ў журналах рэгістрацыі, а таксама па пошце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі