Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 жніўня 2016, 16:57

Сезон рэспубліканскіх сельскагаспадарчых кірмашоў адкрыецца ў Мінску з 15 верасня

30 жніўня, Мінск /Аляксандра Шведава - БЕЛТА/. Сезон рэспубліканскіх сельскагаспадарчых кірмашоў пачнецца ў Мінску з 15 верасня. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміла начальнік упраўлення спажывецкага рынку харчовых тавараў Міністэрства гандлю Святлана Слінько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Мінску з 15 верасня па 15 лістапада будзе дзейнічаць 195 пляцовак для рэалізацыі плодаагародніннай прадукцыі", - сказала Святлана Слінько. Так, з 17 верасня па 30 кастрычніка на пляцоўцы каля "Чыжоўкі-Арэны" пройдуць рэспубліканскія кірмашы выхаднога дня. Таксама кірмашы сельгаспрадукцыі будуць працаваць з 1 па 2 і з 8 па 9 кастрычніка на пляцоўках каля Палаца спорту.

Дадаткова выдзяляюцца пляцоўкі для рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі ў жылых мікрараёнах горада.

У цэлым кірмашы будуць праходзіць па ўсёй краіне па ўстаноўленых графіках, падкрэсліла начальнік упраўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі