Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2016, 15:21

Сезон атракцыёнаў адкрыецца ў Мінску 15 красавіка

21 сакавіка, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. У Мінску адкрыццё сезона атракцыёнаў плануецца на 15 красавіка, паведаміў генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскзялёнбуд" Ігар Кушнярэвіч сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Мінску пачалася падрыхтоўка да эксплуатацыі атракцыёнаў. Згодна з планам мерапрыемстваў па раскансервацыі атракцыёнаў, выконваецца комплекс работ", - сказаў Ігар Кушнярэвіч.

Спецыялісты правяраюць металаканструкцыі на трываласць, праводзяць грузавыя выпрабаванні і электрафізічныя вымярэнні, удакладніў гендырэктар. У выпадку неабходнасці зношаныя дэталі, вузлы і механізмы будуць заменены. "Пры ўмове выканання норм бяспекі Дзяржпрамнагляд выдае дазволы на запуск атракцыёнаў", - адзначыў Ігар Кушнярэвіч.

На балансе КУП "Гарадскія паркі Мінскзялёнбуда" знаходзяцца чатыры сталічныя паркі - Горкага, Чалюскінцаў, 50-годдзя Кастрычніка і 900-годдзя Мінска. У іх эксплуатуюцца больш за 30 атракцыёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі