Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Санкцыі за нявыплату падаткаў павінны адпавядаць маштабу парушэння - Вярхоўны суд

Грамадства 14.09.2018 | 16:40
Фота з архіва
Фота з архіва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вярхоўны суд выступае супраць фармальнага падыходу пры прымяненні санкцый за нявыплату падаткаў, заявіў сёння журналістам намеснік старшыні Вярхоўнага суда Юрый Кобец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Санкцыі за нявыплату падаткаў - самая праблемная зона, таму што часта яны значна перавышаюць памер тых негатыўных наступстваў, якія прывялі да тых ці іншых парушэнняў. Трэба адысці ад фармальнага падыходу пры прымяненні гэтых санкцый. Не кожнае парушэнне вядзе да сур'ёзных наступстваў, таму яно не павінна паслужыць падставай для спынення работы або ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання", - лічыць Юрый Кобец.

На думку намесніка старшыні ВС, у плане правапрымяняльнай практыкі трэба знайсці баланс інтарэсаў дзяржавы як органа, які зацікаўлены ў поўным спагнанні падаткаў, і падаткаплацельшчыка. "Нам неабходна прыйсці да разумення, што ўсе падаткі павінны стымуляваць эканамічную і гаспадарчую дзейнасць і ні ў якім разе не з'яўляцца бар'ерамі для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці", - падкрэсліў ён. Падатковыя спрэчкі будуць заўсёды, аднак галоўнай задачай павінен быць не збор штрафаў, а стымуляванне да добраахвотнай выплаты падаткаў, мяркуе ён.

Юрый Кобец адзначыў, што дзяржава ўстанаўлівае ўсё больш зразумелыя і празрыстыя формы ўзаемадзеяння паміж органамі ўлады і бізнесам, дзякуючы прыняццю дэкрэта нумар 7 нагрузка на судовую сістэму змяншаецца ўжо цяпер.

Міністэрства па падатках і зборах і Вярхоўны суд правялі сёння круглы стол па змяненні падатковага заканадаўства для далейшага развіцця прадпрымальніцтва. Абмяркоўваюцца новаўвядзенні, прапануемыя ў новым Падатковым кодэксе, прымяненне прынцыпу добрасумленнасці плацельшчыка пры разглядзе падатковых спрэчак, ільготы па дзяржаўнай пошліне.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі Беларусь захоўвае лідзіруючыя пазіцыі сярод гандлёвых партнёраў Расіі ў СНД. У сваю чаргу Расія традыцыйна застаецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.