Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2017, 16:19

Самага актыўнага турыста выберуць у Беларусі

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальнае агенцтва па турызме адкрыла прыём заявак на рэспубліканскі конкурс "Пазнай Беларусь - 2017", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў НАТ.

Прэтэндаваць на перамогу ў намінацыі "Я пазнаю Беларусь" можа любы жадаючы (акрамя экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў і супрацоўнікаў турыстычных кампаній). Для гэтага ўдзельнікам конкурсу трэба наведаць як мага больш выдатных мясцін Беларусі і зрабіць фота на іх фоне. Фатаграфіі трэба размясціць у сацыяльнай сетцы і пазначыць хэштэгамі #poznaiBelarus2017, #познайБеларусь2017, #DiscoverBelarus і геалакацыяй. Пры гэтым твар удзельніка на фота павінен быць выразна відаць, а аб'ект - пазнаваемым. Пры выбары пераможцы ацэньваецца колькасць фатаграфій і іх арыгінальнасць, творчы падыход.

У дапамогу турыстам на сайце НАТ размешчаны кантрольны пералік 670 турыстычных аб'ектаў, якія прапануюцца для наведвання. У спіс увайшлі не толькі самыя вядомыя выдатныя мясціны (Брэсцкая крэпасць, замкі ў Нясвіжы і Міры), але і іншыя цікавыя месцы - геаграфічны цэнтр Еўропы ў Полацку, Эйфелева вежа ў беларускім Парыжы, саляныя горы ў Салігорску.

У мінулым годзе ў намінацыі "Я пазнаю Беларусь" перамагла Тамара Казлоўская, якая зрабіла фота на фоне 202 беларускіх выдатных мясцін.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу пройдзе 8 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі