Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2016, 15:47

Рыбны кірмаш пройдзе ў Мінску 23-24 студзеня

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялізаваны рыбны кірмаш пройдзе каля Мінскага лядовага Палаца спорту 23-24 студзеня з 9.00 да 16.00. Аб гэтым паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

Рыбгасы па цане вытворцы прапануюць пакупнікам шырокі асартымент жывой сажалкавай і перапрацаванай рыбы (карп, карась, таўсталобік, белы амур, шчупак, фарэль, асятровыя, марынаваная, марожаная, вэнджаная, вяленая прадукцыя). На кірмашы можна будзе не толькі купіць рыбу і прадукцыю з яе, але і пакаштаваць гарачую юшку.

Аналагічныя мерапрыемствы ў студзені-сакавіку пройдуць у Ленінскім, Маскоўскім, Першамайскім, Кастрычніцкім і Цэнтральным раёнах сталіцы. Продаж рыбы 30 студзеня арганізуюць на пляцоўцы каля кінатэатра "Салют" (прасп. Ракасоўскага, 150а); 6 лютага - па адрасе прасп. газеты "Правда", 40; 20 лютага - па вул. Русіянава, 1; 27-28 лютага - па вул. Барамзіной, 10а; 12 сакавіка - па Старавіленскім тракце, 26.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі