Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 мая 2019, 15:06

Рух транспарту часова забароняць у цэнтры Мінска 9 мая

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рух транспарту часова забароняць у цэнтры Мінска 9 мая ў сувязі са святкаваннем Дня Перамогі, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

"У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі 9 мая з 9.00 да 13.00 і з 17.00 да 24.00 у Мінску будзе забаронены рух усіх відаў транспарту на ўчастках праспекта Незалежнасці ад вуліцы Я.Купалы да вуліцы Казлова, вуліцы Захарава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Першамайскай, вуліцы Кісялёва ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Чырвонай", - праінфармавалі ў ДАІ. З 7.00 да 9.00 на гэтых участках будзе забаронены рух усіх відаў транспарту, акрамя грамадскага.

ДАІ просіць улічваць гэту інфармацыю пры планаванні паездак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі