Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 сакавіка 2018, 16:33

Рух па пантонным мосце цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне плануюць адкрыць сёння

2 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Рух па пантонным мосце цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне плануюць адкрыць сёння, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Жыткавіцкага райвыканкама Сяргей Савіч.

Пераправа размешчана ў раёне вёскі Боркі, што прыкладна за два кіламетры вышэй па цячэнні ад ранейшага месца размяшчэння. Дарога да новай пераправы адсыпаецца на непадтапляльных адзнаках з разлікам на павышэнне ўзроўню вады ў час паводкі", - сказаў Сяргей Савіч. Ён таксама адзначыў, што на абодвух берагах абсталяваны пункты абагрэву.

Да моманту адкрыцця пантоннага моста перавозку людзей цераз Прыпяць ажыццяўляюць катары.

Рух па пантонным мосце будзе дазволены для пешаходаў і легкавога транспарту. Праезд велікагрузных транзітных транспартных сродкаў арганізаваны па рэспубліканскіх дарогах праз Жыткавічы (М10) - Калінкавічы (Р131) - Мазыр (Р36) - Лельчыцы (Р128) - Тураў і праз Жыткавічы (М10) - Пінск (Р6) - Столін (Р88) - Давыд-Гарадок - Тураў.

Пантонны мост як часовая мера, якая замяняе стацыянарны аўтамабільны мост, у канструкцыі якога 7 снежня мінулага года была выяўлена трэшчына, будзе функцыянаваць, пакуль даюць магчымасці ўмовы надвор'я. "Пры неспрыяльных метэаралагічных з'явах, якія спыняць работу пантоннай пераправы, людзей зноў будуць перавозіць катарамі. Меры па перавозцы насельніцтва з аднаго берага на другі будуць прыняты і пры інтэнсіўным крыгаходзе. У тым ліку разглядаецца варыянт арганізацыі транспарціроўкі пры дапамозе ледакола", - растлумачыў намеснік старшыні райвыканкама.

Субяседнік таксама адзначыў, што прадаўжаюцца работы па будаўніцтве паромнай пераправы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі