Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 кастрычніка 2021, 11:53

РНПЦ "Кардыялогія" атрымае Br20,2 млн з рэспубліканскага інавацыйнага фонду

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РНПЦ "Кардыялогія" атрымае Br20,2 млн з рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 580 ад 12 кастрычніка 2021 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Саўмін даручыў Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях накіраваць у 2021 годзе з рэспубліканскага інавацыйнага фонду Br20,2 млн на рэалізацыю праекта "Будаўніцтва дыягнастычнага, палатнага, аперацыйна-рэанімацыйнага корпуса ў Мінску пад стварэнне ў ДУ "РНПЦ "Кардыялогія" цэнтра гібрыднай кардыяхірургіі".

Акрамя таго, Br12,6 млн будуць накіраваны на праект ААТ "Аршанскі інструментальны завод" па арганізацыі вытворчасці сучаснага металарэзнага і дапаможнага інструменту з укараненнем інавацыйных тэхналагічных працэсаў.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі