Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2016, 14:43

Рэйсы "Белавія" з Мінска ў Гановер і назад 29 мая адмянілі

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэйсы авіякампаніі "Белавія" В2 897 Мінск-Гановер і В2 898 Гановер-Мінск, намечаныя на 29 мая, адмянілі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў "Белавія".

Пералёты не адбудуцца, паколькі на тэрыторыі аэрапорта ў Гановеры была знойдзена бомба часоў Вялікай Айчыннай вайны. Дакладная дата адкрыцця паветранай гавані пакуль не вядома. Пасажыры, якія набылі білеты на гэтыя рэйсы, могуць вярнуць свае грошы без якіх-небудзь штрафаў, а таксама скарыстацца паслугай перабраніравання або змянення маршруту.

Дадатковыя рэйсы ў Гановер "Белавія" пакуль ажыццяўляць не збіраецца, аднак у кампаніі не выключылі, што калі ў гэтым з'явіцца неабходнасць, то такія пералёты будуць арганізаваны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі