Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 мая 2017, 16:15

Рэгулярны аўтобусны маршрут звязаў Мінск і парк "Вялікі камень"

12 мая, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Рэгулярны аўтобусны маршрут звязаў Мінск і Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Сёння адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця рэйса з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Калініна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Маршрут нумар 375 кожны будні дзень адыходзіць ад станцыі метро "Магілёўская" ў 07.10. На канцавы пункт "Вялікі камень" ён прыбывае ў 07.45. Другі рэйс з Мінска ад'язджае ў 13.00, трэці - у 17.05.

Таксама да парка "Вялікі камень" ходзіць маршрут нумар 222-С са Смалявіч. Ад прыпыначнага пункта "Кінатэатр "Радзіма" аўтобус адыходзіць у 07.05, прыбывае ў парк - у 07.45. Другі рэйс са Смалявіч стартуе ў 17.00.

Як запэўнілі ў Адміністрацыі парка "Вялікі камень", па меры неабходнасці, запатрабаванасці і з улікам прапаноў рэзідэнтаў колькасць маршрутаў і расклад руху будзе карэкціравацца.-0-

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі