Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 сакавіка 2018, 09:00

Развіццю рэгіёнаў на месцах неабходна ўдзяляць больш сур'ёзную ўвагу - Качанава

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццю рэгіёнаў неабходна ўдзяляць больш сур'ёзную ўвагу не толькі з боку рэспубліканскіх органаў улады, але і на месцах. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, людзі на месцах - асноўнае звяно, якое павінна вырашаць пастаўленыя задачы. Там, дзе яны працуюць больш адказна, ёсць рэзультаты. Выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця не самамэта. Галоўнае - стварэнне рабочых месцаў, дасягненне добрага ўзроўню заработнай платы. У гэтых пытаннях мясцовым органам улады трэба праявіць большую актыўнасць, падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Таксама на кантролі павінны быць праблемы, якія хвалююць мясцовых жыхароў: водазабеспячэнне гэта, добраўпарадкаванне або занятасць.

Наталля Качанава асобна спынілася на тэме працаўладкавання, асабліва маладых людзей. "Мы бачым, што 30 працэнтаў беспрацоўных - моладзь. Вельмі важна на гэтым этапе падтрымаць маладога чалавека, даць яму першы штуршок у жыццё", - адзначыла яна, дадаўшы, што Адміністрацыя Прэзідэнта ўдзяляе сур'ёзную ўвагу пытанням занятасці. На гэта накіраваны і дэкрэт нумар 1, у кожным горадзе будуць створаны спецыяльныя камісіі.

"Рэалізацыя гэтага дэкрэта дасць магчымасць больш дзейсна вырашаць пытанні, якія датычацца занятасці. Мы бачым, што сітуацыя мяняецца ў лепшы бок", - адзначыла Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі