Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2015, 17:02

Работа тралейбусных маршрутаў нумар 41, 42 у Мінску адмяняецца з 1 лістапада

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з 1 лістапада адмяняецца работа тралейбусных маршрутаў нумар 41 ДС "Уручча-2" - ДС "Малініна", нумар 42 ДС "Уручча-4" - ДС "Дражня". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".

Карэктывы ўнесены ў сувязі з пачаткам чарговага этапу будаўніцтва транспартнай развязкі па прасп. Незалежнасці - вул. Філімонава.

Узамен арганізуецца работа часовых аўтобусных маршрутаў нумар 941 ДС "Уручча-2" - ДС "Малініна", нумар 942 ДС "Уручча-4" - ДС "Дражня" па трасах руху, аналагічных тралейбусным маршрутам нумар 41, 42 адпаведна.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, прадастаўляецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў нумар 941, 942 па 30 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі