Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2017, 15:53

Пытанні грамадзян на прыёмах разбіраюцца ў дэталях для дачы аргументаванага адказу - Раўкоў

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні, што паступаюць у час прыёмаў грамадзян, разбіраюцца ў дэталях, каб даць аргументаваны адказ. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў пасля прыёму ў Савеце Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Людзі прыходзяць са сваімі праблемамі, якія трэба вырашаць. У некаторых выпадках ёсць магчымасць даць адказ у час прыёму, але часцей неабходна разглядаць пытанне больш глыбока. "Мы дэталёва разбіраемся ў нюансах, каб даць аргументаваны адказ", - падкрэсліў міністр.

Так, на сённяшнім прыёме грамадзян да Андрэя Раўкова звярнуўся малады чалавек з просьбай разгледзець магчымасць аб прадастаўленні яму адтэрміноўкі прызыву ў сувязі з паступленнем у аспірантуру. Кіраўнік абароннага ведамства даручыў дэталёва вывучыць гэту канкрэтную сітуацыю і даць адказ з улікам нарматыўных прававых актаў.

Пытанні на прыёме разглядаліся самыя розныя: гучала просьба аб аднаўленні на службу ва Узброеных Сілах, прапановы па развіцці беларускай арміі. Была сярод тых, хто звярнуўся, і мінчанка, якая прыйшла падзякаваць Мінабароны за дапамогу ў шпіталізацыі і абследаванні сына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі