Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лістапада 2015, 15:33

Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пратакола, што павялічвае тэрмін знаходжання грамадзян Беларусі ў Расіі без рэгістрацыі да 90 дзён

4 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пратакола, які павялічвае тэрмін вызвалення грамадзян Беларусі і Расіі ад рэгістрацыі ў кампетэнтных органах па месцы знаходжання з 30 да 90 дзён. Дакумент апублікаваны на расійскім афіцыйным партале прававой інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.

Пратакол ратыфікаваны Дзярждумай Расіі 23 кастрычніка, а затым 28 кастрычніка - Саветам Федэрацыі.

Пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб забеспячэнні аднолькавых правоў грамадзян дзвюх краін на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы падпісаны ў Маскве 3 сакавіка 2015 года. Акрамя павелічэння тэрміну вызвалення ад рэгістрацыі дакументам прадугледжваецца магчымасць аднаразовага ўезду грамадзян аднаго боку пры перамяшчэнні з трэціх краін на тэрыторыю другога боку і выезду з яго тэрыторыі ў дзяржавы грамадзянства па дакументах, тэрмін дзеяння якіх скончыўся, а таксама выезду непаўналетніх грамадзян аднаго боку ў трэція дзяржавы з тэрыторыі другога боку ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам дзяржавы грамадзянства.

Акрамя таго, пратаколам удакладняецца тэрмін разгляду кампетэнтнымі органамі заяў аб атрыманні дазволу на пастаяннае пражыванне (выдачы пасведчання на права жыхарства): цяпер ён не павінен перасягаць тры месяцы.

Прадастаўленыя дакументам прэферэнцыі шырэйшыя, чым змешчаныя ў дагаворы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, і распаўсюджваюцца на ўсіх грамадзян Саюзнай дзяржавы незалежна ад мэты ўезду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі