Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 красавіка 2017, 11:23

Прэс-тур кітайскіх журналістаў у Беларусь пройдзе 1-7 мая

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-тур прадстаўнікоў кітайскіх СМІ ў Беларусь запланаваны на 1-7 мая. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У праграме прэс-туру - сустрэча кітайскіх журналістаў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Намеснік міністра інфармацыі адзначыў, што сярод удзельнікаў прэс-туру будуць прадстаўнікі амаль 40 выданняў - інфармацыйных агенцтваў, электронных сродкаў масавай інфармацыі і інш. Для замежных гасцей падрыхтавана насычаная праграма знаходжання, у тым ліку яны наведаюць XXI Міжнародную спецыялізаваную выстаўку "СМІ ў Беларусі", якая пройдзе ў Мінску 3-6 мая. Аляксандр Карлюкевіч звярнуў увагу, што Кітай з'яўляецца спецыяльным госцем выстаўкі.

Курыраваць знаходжанне журналістаў з КНР будзе Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі